Home

Advertisement

Customize
lutavit
22 November 2009 @ 12:49 am
Цёныя мары аб сконе
Таемных сумневаў, таемнага страху…
Галоваў тысячы – долу!
Хай запануюць Змрочны Кон і Жах!

На поўнач ідуць, тысячы оркаў
На ваўкалаках з крывавымі ікламі,
Несучы буру й веліч
Мордару па ўсім сьвеце.

Агонь і лёд… Назгул ляціць…
Выдатны дзень для забойства!
Пачырванеюць Зямля й Нябёсы,
І нават Манвэ скарыцца!
 
 
lutavit
21 November 2009 @ 07:43 pm
http://www.metalfront.org/afisha/epidemiya-v-minske

Хоць бы двукосьсі паставілі, ці што? :-)
 
 
Current Music: Nile - Annihilation Of The Wicked
 
 
lutavit
16 November 2009 @ 11:51 pm



Чытаў калісьці ўспаміны дзядзькі Варга наконт ягонага захапленьня Толкіенам, з чаго, уласна кажучы, і пачаўся праект Урук-Хай, які пасьля перарос у проста "Чорны", то бок Бурзум. Дык вось, Варг пісаў, што дзеючыя асобы "сьветлага боку" не выклікалі ў яго асаблівага захапленьня, у той жа час оркі нагадвалі старажытных вікінгаў, якія ўрываліся ў загнілы "цывілізаваны" сьвет, несучы разбурэньне і подых нейкай новай волі. У мяне оркі не выклікалі сымпатыі ні ў водны з разоў, што я перачытваў творчасьць Толкіена. І ўсувязі з гэтым ня так даўно нарадзілася думка - мо, сапраўды, я ня бачыў і не жадаю бачыць у орках "сваёх", бо яны якраз і ёсьць тым занядбаным сьветам, зь якім належыць змагацца кожнаму сумленнаму чалавеку.
Оркі - навокал. "Мы жывем у сьвеце руінаў" - пісаў Эвола, то бок, у развалінах таго, што засталося ад ранейшага. Але якое тады сёньняшняе? Працягваючы думку барона, можна сказаць: "Мы жывем у сьвеце оркаў, у сьвеце перамогі Мордару". Оркі прыраўнялі ўсіх - няма вышэйшых і ніжэйшых, оркі аднолькавыя. Оркі Толкіенаўскага сьвету несьлі з сабой машыны, створаныя розумам Чорнага Ўладара - ці не мэханізаваная "прагрэсыўная" цывілізацыя сталася прычынай сьмерці Традыцыі? Оркі будуюць у нашым Шыры атамную станцыю (узгадайце адзін з апошніх разьдзелаў "Уладара Пярсьцёнкаў"!), у Пецярбургу рыхтуецца паўстаць, парушаючы непаўторны архітэктурны вобраз места, пачварны Охта-Дур. Што гэта, калі не трыюмф Мордару? Няма больш руплівых сялянаў-хобітаў, вольных казакаў-роханцаў, няма месьцічаў-гондарцаў, няма майстроў-гномаў ды мудрацоў-эльфаў, няма Вышйэшых Людзей - Нумэнорцаў. Засталіся толькі оркі. Оркі глушаць чарніла на аўтазе, ходзяць на "празьнікі", ды, раз на чатыры гады, на выбары, каб абраць чарговага Урук-Хая, на службу Чорнаму Ўладару.
Ці пратрубіць калі рог Шэрай Дружыны?
 
 
lutavit
16 November 2009 @ 11:29 pm
Ну вось! Ну нарэшце! Наш усімі любімы пэсанажык Гурлівы Ліцьвін, на міры - "высокакласны гісторык" (па ўласнай ацэнцы) і "добры камэрсант" (па ацэнцы аднаго паважанага мной спэцыяліста) Алесь Белы, нарадзіў пост, які аднойчы ну проста-ткі мусіў стварыць! Радуйцеся, людзі, бо адбылося:

http://gorliwy-litwin.livejournal.com/354709.html
 
 
lutavit
29 October 2009 @ 09:32 pm
Прыймаю эстафэту ад С.Е.

1. Якое свята (як з агульнаграмадскіх, так і з традыцыйных, фальклёрных) ты лічыш для сябе галоўным і самым дарагім?

- не люблю сьвяты. І з агульных і з асабістых прычынаў. Але калі штосьці называць, то, мабыць, каталіцкя Каляды (хоць сам ахрышчаны ў праваслаўе).

2. Ці ёсць такі музычны твор, які цалкам адлюстроўвае усё канцэпцыю твайго жыцця?

- ух, як загнуў. Каб у адным творы ды канцэпцыя! Ёсьць шэраг рэчаў, што для мяне вельмі блізкія.

3. Ці верыш ты, што смерць гэта яшчэ не канец?

- Так.

4. Чаму калісьці ты абраў менавіта гістфак?

- "Ну а куда ж его?!" (с). Таму што ў свой час добра пасварвўся з бацькамі і паставіў ультыматум. :-)

5. Ці прыходзілася табе калісці прымаць такія рашэнні, якія назаўсёды змянялі тваё жыццё?

- як мне падаецца, такія рашэньні мы прымаем пастаянна, большую частку зь іх проста не заўважаючы.
 
 
lutavit
16 September 2009 @ 09:28 pm
Лёлік Ушкін, канешне, анархіст і лявак скончаны, але часам як выдасьць... У мяне, дарэчы, аналягічныя думкі былі. :-)


http://nn.by/index.php?c=ar&i=29559
 
 
lutavit
13 September 2009 @ 07:10 pm
У арыгінале чамусьці было пра "час прОзренья" - аўтар вырашыў выпендрыцца, ці што? Я пакінуў варыянт арыгіналу для таго арыгіналу. Так вось.

Read more... )
 
 
 
lutavit
Яскравы ўзор вышэйазначанай хваробы:

http://latinista.livejournal.com/13289.html

Мой камэнт, які, па старой звычцы людзей, што ня церпяць дыскусыяў, ня трапіў ў пост:

Першае - я не прыхільнік Адольфа.
Другое - калі вы пра мае палітычныя погляды, то я іх не хаваў і не хаваю.
Трэцяе - аналягічна магу сказаць пра паноў лібэрастаў наконт складаньня розных лістоў.
Чацьвертае - вы зараз падцьвердзілі стары жарт пра лібэрастаў, наконт таго, што ў іх "усе роўныя, але нехта раўнейшы", і "усе за свабоду, а хто супраць - растраляць!"
Bene.


І невялікі post scriptum: пасьмяяўся ўчора, калі даведаўся, што гэта за персанаж, бо чуў пра яго раней, і чуў шмат. Цікава, а колькі разоў ён ужо бываў біты за заляцаньні да чужых дзяўчынаў?
P.P.S.: шаноўны пан лібэрал,вашыя байкі пра гульню ў хованкі ад праверак у жаночай прыбіральні інтэрнату МДЛУ ужо ня кацяць.
 
 
lutavit
20 August 2009 @ 04:06 pm
Пан Крывец (http://kryviec.livejournal.com/284080.html) задаў пытаньне аб мэтадах супрацьдзеяньня працэсам калянізацыі нас. Шчыра кажучы, заўсёды цікавіўся такімі меркаваньнямі, і на пэўным этапе прыйшоў да думкі аб імавернасьці такога супрацьдзеяньня (пра неабходнасьць, зразумела, ніколі не сумянваўся). Таму:

1. Праблема грамадзянства.

Праблема эміграцыі разгядацца павінна комплексна, зьнітавана з пытаньнем грамадзянства. Я б прапанаваў наступныя крокі:
- адмена "грамадзянства па нараджэньні".
- магчымасьць атрымаць грамадзянства толькі пасьля здачы адмысловых іспытаў (цяжкіх) і толькі асобам з вышэйшай адукацыяй (пры скарачэньні агульнай колькасьці ВНУ і мейсцаў у іх, пры адмене неабходнасьці ВА для ўладкаваньня на працу, то бок пры поўнай рэформе сыстэмы адукацыі), якія адбылі пэўную колькасьць год (мінімум 2-3) на дзяржаўнай, грамадзкай (настаўнікі, дактары і г.д.) альбо вайсковай службе/працы.
- статус дзяржаўнай павінна мець толкьі беларуская мова, яе веданьне абавязковае для грамадзянаў. Гэта неабходны крок для пасыўнага стрымліваньня працэсу набыцьця дзяржаўнасьці прыхаднямі.
- канчатковая мэта - колькасьць гамадзянаў павінна быць зьведзена да 8-10% паспольства.
- зразумела, пры такой сыстэме атрымаць грамадзянства прыхадню нерэальна. Страта грамадзянства ў выпадку шлюбу з замежнікам.


2. Праблема шлюбу і сям'і.
- арганізаваць аналіз (у тым ліку і антрапалягічны) маладых сямейных параў, вызначыць катэгорыі, нашчадкі якіх будуць больш карысныя для генафонду.
- арганізаваць фінансавую падтрымку маладых сем'яў, сапраўдную падтрымку. Мэта - магчымасьць для маладых людзей у веку 20-25 год завесьці сям'ю і нарадзіць першае дзіця нават падчас атрыманьня вышэйшай адукацыі. Для чаго патрэбны - будаўніцтва жыльля, адмысловыя дзяржаўныя стыпэндыі для такіх сем'яў, забесьпячэньне добрым разьмеркаваньнем на працу для абодвух маладых бацькоў пасьля навучаньня. Як варыянт - арганізацыя адмысловых населеных пунктаў, кшталту тых, пра якія пісаў той жа пан Крывец некалькі дзён таму.
 
 
lutavit
14 August 2009 @ 12:31 am
Нешта мяне прабіла... На гэты раз ня кавэр, а так, "па матывах"...


Ты, што лясы ахінаеш плашчом перуноў,
Ты, што ускарміў нас завевай магутнай,
Мора нянавісьці будзіш у думках тваёх сыноў,
Быццам Балтыйскае мора, бязьмежнай і лютай…

Старыя дубы вершаліны ў паклонах схілілі,
Танец свой скончылі ўжо бліскавіцаў праменьні.
Ваўкі ў гушчарох сваю песьню працягла завылі,
Гледзячы ў неба ў чаканьні Твайго зьяўленьня.

Слодыч Тваю і цяпло ўсё бліжэй адчуваю,
Быццам матчына улоньне сілай мяне наталяе:
Зямлёю і полем, лесам, ракою і гаем –
Жывою вадою магія поіць жывая.
Тыя, хто цемраю клічуць Цябе - самі ў цемры канаюць:
Робакаў лёс – дрыжэць у чаканьні сьмерці.
Мужныя воі прыход Твой заўжды прывітаюць,
Каб на плечы свае Твой адвечны пасад абаперці.

Гром хай прадвесьцем Тваім абярнецца -
Золкам Імпэрыі новай і спраўджаньнем мараў,
Звонам, які б’е набат у паганскія сэрцы
Праўды алтарам, палітым крывёю ахвяраў…

Гром аб прыходзе Тваім на ўвесь край агалосіць
Заклікам Помсты й Вайны, зразумелым бяз словаў,
Велічы нашай эпоха ўжо надыходзіць,
Сілу Тваю апявае шум балцкіх дуброваў!
 
 
lutavit
12 August 2009 @ 10:47 pm
Дзесяцігодзьдзе Зьвера.


ANO NANTOZ KAKODAIMONOZ

Скажаючы кантэкст банальнасьці,
Адмаўляем нормы і межы маральнасьці,
Зьнішчаем мы анёлаў гукам…
Зьнішчаем іх цішынёю…

ANO NANTOZ KAKODAIMONOZ

Целы вар’яцтва полымем ахапіла
У касьмічным танцы чатырох косаў,
У тэатры гэтым дзею пачынаць ужо час,
Глядзіце ўсе – на сцэне Маці-Хаос!

Мудрасьць кажа: “моцны будзь!”
Словы гэтыя пульсуюць
Пульсуюць: “май моц!”
Зьнямоглы, я бягу да сьвятла сьвядомасьці,
Што паглынаецца ценем пакутаў!

ANO NANTOZ KAKODAIMONOZ
ANO NANTOZ KAKODAIMONOZ

Бачу Зорку й Служкаў Цмока,
Што ўзьнялі гэксаграму!
Сонца – ў трохкутніку, Зрок – мрояў палатно...
Яднаны з Адсутнасьці целам знаходжу гонар,
Моц – ісьці за Марсам, біцца, як мусім!
О, Сьвятло-Хатор, нябёсаў Пані!

ANO NANTOZ KAKODAIMONOZ

Сьвітаньня моц! У няісным паньстве я – аскепак,
Драбнінка часу ці пяску – Шкла ты ня ўбачыш больш!
Sigillum dei, партрэт ствараю свой
Жыцьцём, Атрутай, Пеклам!
Яго ствараю!..
Зарніцы зьзяньне,
Цябе чакаю!
 
 
lutavit
03 July 2009 @ 02:54 am
Толькі ня 1944...
3 ліпеня 1655 году да Менску наблізілася войска маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча пры падтрымцы хаўрусных казакаў. За пяць вёрстаў ад гораду іх сустрэлі абаронцы, што вырашылі выйсьці ў поле, бо ўмацаваньні Менску былі абсалютна ненадзейнымі - гэта быў глыбокі тыл Вялікага Княства, ніхто і не чакаў, што калісьці дасюль можа дайсьці вораг. Пасьля непрацяглага бою менчукі адступлілі, аднак, трапілі ў пастку, бо частка маскоўскіх войскаў змагла перайсьці Сьвіслач і перакрыць шлях да адступленьня. Адбыўся другі бой, які завяршыўся зьнішчэньнем менскага войска. Верагодна, што частка мяшчанаў абаранялася некаторы час ў замку і ў храмах.
Мы ня ведаем колькасьць жыхароў, што засталіся ў горадзе, прынамсі, большая частка адыйшла на захад да падыходу ворага. Сагановіч прыгадвае толькі 150 чалавек на чале з войтам Янам Жыдовічам. І гэта супраць асноўных сілаў Масквы, дзе лік, разам з казакамі, сягаў 100000 чалавек! Два тыдні па захопе гораду казакі зьнішчалі мястэчкі акругі.
Сёньня распачнецца чарговы фарс пад шыльдай "усенароднага сьвята". Вусаты цыган з трыбуны будзе доўга прамаўляць пра "вызваленьне". А колькі менчукоў сёньня ўзгадаюць, што літаральна побач з тым мейсцам, дзе будзе праходзіць парад, яшчэ ляжаць косткі забітых 3 ліпеня 1655 году. Чарговыя "вызваліцелі" ня сталі хаваць памерлых, а проста скінулі ў манастырскія сутарэньні. Частку зь іх знайшлі архэолягі. Але частку. І ў нашым горадзе няма нават знаку, які б распавёў пра жахлівыя падзеі таго дня. Затое, ёсьць стэла, ёсьць танкі, трактары і таннае піва. Са сьвятам вас, шаноўныя землякі!
 
 
 
 
lutavit
А СБ паліць таксама, але не нэрвова і добры кубінскі ганджубас (Кастра падарыў), заядаючы лістамі кокі (Уга пераслаў). Так вось. Калі гэтак будзе працягвацца, у мяне на тле пэрманэнтнага кагнітыўнага дысанансу настане капец галаўнога мозгу і я на попісе запішуся кітайцам.





"Ну сколько можно своих же россиян держать за полных дураков и устами Онищенко объявлять "Хванчкару" отравой, "Боржоми" - змеиным ядом, горячо любимый жителями Центральночерноземной области молдавский портвейн мышьяком, а нежные рижские шпроты - пираньями?! Весь мир пьет и кушает вышеупомянутый продукт, а Онищенко предает его анафеме. Хотя сам не прочь наверняка под копченую балтийскую рыбку пригубить под настроение рюмочку коньяка "Белый аист".

На всех московских заборах написана кровная обида, что белорусы, мол, отсиделись во время храброго рейда русских танков на Цхинвал, а во-вторых, не стали по стойке смирно и немедленно не признали Абхазию и Ю.Осетию. Понятно, если бы так патриотически-топорно рассуждал гений казармы, наместник Северо-Западного края генерал Муравьев. Но когда такой тональности не стесняются ученые политологи и прочие профессора, то это очень прискорбно.

Вполне понятно, что Владимир Владимирович Путин прекрасно понимает подоплеку произошедшего, но как-то удивительно трудно происходит прощание с красивым понятием "старший брат". Сегодня ни украинцы, ни молдаване, ни белорусы etc. не приходят в восторг от миссии "младшего брата на побегушках"...

И еще появляются разные хитроумные предложения вроде выделения кредита, но в российских рублях. На кого рассчитаны такие "братские" жесты? Даже слабо успевающий школьник понимает - такая коварная форма кредита означает переход Беларуси на российскую валюту. Эту тему можно обсуждать долго, а можно ограничиться кратким - в этом случае тю-тю и независимости, и суверенитету.

Ау, политический санитар Онищенко и его кукловоды...
Автор публикации: Павел Изотович СТАРОДУБ"
http://sb.by/post/86759/
 
 
lutavit
Зьявілася мая рэцэнзыя на Мэталфронце. Ня надта каб, але пра "Крывакрыж". http://www.metalfront.org/recenzii/kryvakryz-malitvy-vajny-2008
 
 
lutavit
"Для нас Православие является духовной основой единства русского и белорусского народов, той силой, которая помогает преодолевать границы в общем стремлении к идеалам братской любви, милосердия и добра. Беларусь будет неизменно следовать традициям православной веры, ставшей неотъемлемой частью ее исторической судьбы", - отметил Александр Лукашенко.

Узгадаў, што тыдзень таму на дзяржіспыце якраз адказваў Невядомую вайну.
 
 
lutavit
24 May 2009 @ 09:55 pm
Панове, хто бліжэй да цэнтру, а ці ня ведаце вы, што такое адбываецца? Над горадам узьнімаюцца велізарныя клубы дыму, як глядзець з майго вакна, дым засьцілае ўсё неба ад цэнтру да трактарнага заводу. Наколькі далёка ад мяне (каля будынку тэлебачаньня на Макаёнка), я сказаць не магу, таму вызначыць раён не атрымоўваецца. З майго вакна крыніца дыму вызначаецца дзесьці пасярэдзіне на лініі паміж вежай старога будынку тэлебачаньня каля плошчы Перамогі і лягатыпам "МАЗ" на гмаху ля плошчы Калініна, але наколькі "ўглыб" я не разумею. Напачатку дым ішоў з двух мейсцаў, зараз, здаецца, з аднаго. Тут бай маўчыць.
 
 
Current Music: HORNA - чота злоснае...
 
 
lutavit
10 May 2009 @ 04:52 pm
На правільным шляху стаіцё, таварышчы!

Самая чэсная газэтка ўсяе Белай Русі "(даўно ўжо ня )Наша Ніва" сапраўды не перастае зьдзіўляць.

Вось тут: http://nn.by/index.php?c=ar&i=26122 адзін сталічны ваўкалак колькі дзён таму пакінуў камэнтар прыблізна наступнага зьместу "НН не перастае зьдзіўляць глыбінёй дэградаванасьці".
Дык вось, да старой фішкі зь ігнараваньнем камэнтароў пад выглядам "прэмадэрацыі", дадалася новая - зьмена камэнтру з зьменай сэнсу. Так што, мой камэнтар (нэгатыўны) пераўтварыўся ў нэўтральна-пазытыўны: "НН не перастае зьдзіўляць..."
 
 
 
 

Advertisement

Customize