Home

Advertisement

Customize
 
 
18 January 2008 @ 04:46 pm
 
Ізноў усплылі карэкатуры... Ізноў у сувязі з газэтай "Згода"... Калі я не памыляюся, то апублікаваныя яны былі яшчэ ў той час, калі пакрыўджаныя мусульмане, абражаныя дзесяткам малюнкаў, не задаволіліся афіцыйным прабачэньнем ад газэты й дацкага ўраду (урад-та тут ну зусім не пры чым!), й пачалі выліваць свой справядлівы гнеў на галовы няверных і заяўляць аб сваёй грамадзянскай пазыцыі шляхам спальваньня амбасадаў эўрапейскіх дзяржаваў у сябе дома й арганізацыі масавых выступленьняў з атакамі на паліцыю й грамадзянаў, спальваньнем аўтамабіляў і будынкаў, а таксама зь іншымі праявамі сваёго свабоднага, гарантаванага правамі чалавека й эўрапейскім заканадаўствам, волевыяўленьня.

Журналіста асудзілі. Да турэмнага зьняволеньня. І што? Так, чытаем... ага, вось! "Журналіста, канешне, шкада, але ён няправы, няправы... - у адначасьсе загаласіла нашая лібэральная грамада, - як жа так можна, мусульманаў крыўдзіць!.."

Спадар Фядута, напрыклад (http://feduta.livejournal.com/264363.html), заўважае, што нічога агульнага з цывілізаваным сьветам ў публікацыях няма. Толькі ён, мабыць, забываецца, што такое цывілізаваны сьвет. Сёньняшні "цывілізаваны сьвет" - гэта мы, эўрапейцы. Мы яго стварылі для саміх сябе. Перш за ўсё. А потым спадары лібэралы вырашылі распаўсюдзіць наш "цывілізаваны сьвет" на ўвесь астатні, не запытаўшыя ў яго, ці трэба ім гэта.

"Цывілізаваны" ня значыць "лібэральны", спадар Фядута. Быць цывілізаваным эўрапейцам не азначае неабходнасьць, выбачайце за рэзкасьць, лізаць сраку рознага кшталту прыхадням, прынамсі, я на гэта спадзяюся. Калі азначае, то я не жадаю называцца цывілізаваным чалавекам.
 
 
( 1 comment — Post a new comment )
kartsel: профіль[info]kartsel on January 18th, 2008 08:20 pm (UTC)
з большасьці згодны. тое, што мусульмане адкрыта кажуць, што ў іх "дэмаграфічная экспансія ў Эўропу", тое, што з-за іх хрысьціяне ня могуць насіць крыжык на шыі ў школу (Францыя, напрыклад), паляць амбасады і засуджваюць/забіваюць за чытаньне Бібліі - гэта ўсё нармалёва. бо мы "талерантныя". калі падобная абыякавасьць і неахайнасьць да сваёй культуры і цывілізацыі лічыцца "талерантнасьцю", дык гары яна гарам тая "талерантнасьць". гэта дурасьць, а не "талерантнасьць"
 
 

Advertisement

Customize