Home

Advertisement

Customize
 
 
03 July 2009 @ 02:54 am
Менск, 3 ліпеня  
Толькі ня 1944...
3 ліпеня 1655 году да Менску наблізілася войска маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча пры падтрымцы хаўрусных казакаў. За пяць вёрстаў ад гораду іх сустрэлі абаронцы, што вырашылі выйсьці ў поле, бо ўмацаваньні Менску былі абсалютна ненадзейнымі - гэта быў глыбокі тыл Вялікага Княства, ніхто і не чакаў, што калісьці дасюль можа дайсьці вораг. Пасьля непрацяглага бою менчукі адступлілі, аднак, трапілі ў пастку, бо частка маскоўскіх войскаў змагла перайсьці Сьвіслач і перакрыць шлях да адступленьня. Адбыўся другі бой, які завяршыўся зьнішчэньнем менскага войска. Верагодна, што частка мяшчанаў абаранялася некаторы час ў замку і ў храмах.
Мы ня ведаем колькасьць жыхароў, што засталіся ў горадзе, прынамсі, большая частка адыйшла на захад да падыходу ворага. Сагановіч прыгадвае толькі 150 чалавек на чале з войтам Янам Жыдовічам. І гэта супраць асноўных сілаў Масквы, дзе лік, разам з казакамі, сягаў 100000 чалавек! Два тыдні па захопе гораду казакі зьнішчалі мястэчкі акругі.
Сёньня распачнецца чарговы фарс пад шыльдай "усенароднага сьвята". Вусаты цыган з трыбуны будзе доўга прамаўляць пра "вызваленьне". А колькі менчукоў сёньня ўзгадаюць, што літаральна побач з тым мейсцам, дзе будзе праходзіць парад, яшчэ ляжаць косткі забітых 3 ліпеня 1655 году. Чарговыя "вызваліцелі" ня сталі хаваць памерлых, а проста скінулі ў манастырскія сутарэньні. Частку зь іх знайшлі архэолягі. Але частку. І ў нашым горадзе няма нават знаку, які б распавёў пра жахлівыя падзеі таго дня. Затое, ёсьць стэла, ёсьць танкі, трактары і таннае піва. Са сьвятам вас, шаноўныя землякі!
 
 
( 4 comments — Post a new comment )
(no subject) - [info]morda2 on July 11th, 2009 01:16 pm (UTC)
M...: mask[info]finka_a on July 15th, 2009 06:53 pm (UTC)
Наогул, фармат свят у РБ агідны, не залежна ад паходжання. Ды і паходжанне тым, хто "святкуе" ў сутнасці не важна, у гэтым уся іронія..
(no subject) - [info]bot_anekdot38 on August 9th, 2009 09:28 pm (UTC)
 
 

Advertisement

Customize